2 мая 2024
З 1 па 31 мая 2024 г. у Беларусі праходзіць Конкурс пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця (МУР).
У Конкурсе могуць прыняць удзел арганізацыі, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. Для ўдзелу ў Конкурсе арганізацыя павінна падаць заяўку праз платформу https://sdgidea.by. Заяўкі будуць прымацца па 31 траўня 2024 года (да 18:00).
Падрабязней з парадкам і ўмовамі правядзення Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР можна азнаёміцца па спасылцы.
Конкурс праводзіцца ў рамках Сумесного праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі. Праект зарэгістраваны ў базе даных праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі 28 снежня 2022 г. № 2/22/001160.
Падрабязней пра Конкурс можна даведацца з інфармацыйных семінараў, якія прайшлі ва ўсіх абласцях краіны. Відэазапіс семінараў даступны па спасылках:
Магілёў – 19 сакавіка 2024 г.Віцебск – 28 сакавіка 2024 г.Мінск – 2 красавіка 2024 г.Гродна – 11 красавіка 2024 г. Гомель – 16 красавіка 2024 г.Брэст – 18 красавіка 2024 г.
КАРТА САЙТА