Мінск аб'яўлены Моладзевай сталіцай СНД на 2027 год - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Мінск аб’яўлены Моладзевай сталіцай СНД на 2027 год

11 чэрвеня 2026

У адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД, сталіца Беларусі атрымала статус «Моладзевая сталіца СНД» на 2027 год. Гэтае рашэнне адкрывае для Мінска дадатковыя магчымасці для рэалізацыі маштабных ініцыятыў, накіраваных на падтрымку таленавітай моладзі, прасоўванне інавацый і пашырэнне міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.

На працягу 2027 года Мінск стане цэнтрам прыцягнення для студэнтаў, маладых вучоных і грамадскіх дзеячаў дзяржаў СНД.

Праграма года будзе насычана міждзяржаўнымі падзеямі, накіраванымі на ўзгадненне моладзевага парадку дня і фарміраванне партфеля праектаў. Сярод іх:

  • пасяджэнне Савета па справах моладзі краін СНД з выпрацоўкай стратэгічных рэкамендацый для далейшага супрацоўніцтва;
  • Форум моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і маштабная выстава-прэзентацыя лепшых ініцыятыў СНД;
  • фінал міжнароднага праекта «100 ідэй для СНД»;
  • профільныя студэнцкія абмены;
  • экалагічныя і валанцёрскія форумы, арыентаваныя на вырашэнне актуальных задач устойлівага развіцця гарадоў.

Падрабязная праграма і ўмовы ўдзелу ў мерапрыемствах «Моладзевай сталіцы СНД – 2027» будуць апублікаваны на афіцыйных інфармацыйных рэсурсах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Атрыманне Мінскам статусу «Моладзевая сталіца СНД» унясе ўнесак у развіццё моладзеваго супрацоўніцтва і рэалізацыю моладзевых ініцыятыў, будзе садзейнічаць сацыяльна эканамічнаму развіццю горада, а таксама ўзмоцніць работу па прасоўванню ідэй і прынцыпаў Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.


Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА