Праект пастановы аб абароне клімату і адаптацыі да яго змен вынесены на грамадскае абмеркаванне - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праект пастановы аб абароне клімату і адаптацыі да яго змен вынесены на грамадскае абмеркаванне

18 жніўня 2026

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіць грамадскае абмеркаванне праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб пытаннях змякчэння антрапагеннага ўздзеяння на клімат і адаптацыі да яго змянення».

Праектам пастановы прадугледжваецца зацвярджэнне Стратэгіі доўгатэрміновага развіцця Рэспублікі Беларусь з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў на 2026-2050 гады. Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 19 артыкула 4 Парыжскага пагаднення і вызначае:

  • меры па забеспячэнні да 2035 года скарачэння выкідаў парніковых газаў на велічыню ад 42 да 47% у параўнанні з узроўнем 1990 года з улікам сектара землекарыстання і лясной гаспадаркі;
  • напрамкі развіцця эканомікі і энергетыкі з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў да 2050 года.

Акрамя таго, праектам прапануецца зацвердзіць Нацыянальны план адаптацыі да змянення клімату Рэспублікі Беларусь на 2026-2040 гады. План падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 9 артыкула 7 Парыжскага пагаднення і сфарміраваны з улікам Праграмы сацыяльна эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады і Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 23 жніўня 2026 года ўключна.

Рэалізацыя прапанаваных мер будзе садзейнічаць умацаванню кліматычнай устойлівасці, зніжэнню выкідаў парніковых газаў і фарміраванню доўгатэрміновай асновы для экалагічна бяспечнага развіцця краіны, а таксама ўнясе ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня – 2030 і дасягненне Мэт устойлівага развіцця 13, 14, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА