Праграма распрацоўкі дзяржаўных стандартаў у галіне перапрацоўкі ўпакоўкі зацверджана ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праграма распрацоўкі дзяржаўных стандартаў у галіне перапрацоўкі ўпакоўкі зацверджана ў Беларусі

29 жніўня 2025

Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацверджана Праграма распрацоўкі дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь у галіне ўстанаўлення патрабаванняў да ўпакоўкі, якія забяспечваюць магчымасць яе перапрацоўкі пасля страты спажывецкіх уласцівасцей.

Праграмай прадугледжана распрацоўка 22 дзяржаўных стандартаў, гарманізаваных з міжнароднымі і рэгіянальнымі (еўрапейскімі). Яны ўсталююць патрабаванні да вызначэння здольнасці да поўнага аэробнага біялагічнага раскладання пластмасавых матэрыялаў, вызначэння ступені іх раскладання, паўторнаму выкарыстанню матэрыялу пакавання, прынцыпам аналізу мікрапластыка, які прысутнічае ў навакольным асяроддзі, адзнацы лімітавага аэробнага біяраскладання пакавальных матэрыялаў, а таксама да папяровых мяшкоў для збору камунальных адыходаў.

Выкананне Праграмы будзе садзейнічаць скарачэнню адходаў, якія не падыходзяць для перапрацоўкі, змяншэнню забруджвання навакольнага асяроддзя, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА