Прагрэс Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Прагрэс Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця

9 лютага 2021

У рамках архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця і ў адпаведнасці з міжнароднымі падыходамі Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) забяспечвае каардынацыю вытворчасці і маніторынгу паказчыкаў дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Дадзеная дзейнасць прадугледжвае дэталёвы разгляд кожнага паказчыка з пункту гледжання даступнасці даных і іх актуальнасці для краіны, вызначэнне крыніц даных, узроўняў дэзагрэгацыі, тэрмінаў і перыядычнасці прадстаўлення інфармацыі ў Белстат і абмеркаванне пытанняў нацыяналізацыі паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця (МУР).

Асновай гэтай работы стаў глабальны пералік паказчыкаў МУР, у адпаведнасці з якім Белстатам сумесна з дзяржорганамі сфарміраваны Нацыянальны пералік паказчыкаў МУР і Дарожная карта па распрацоўцы статыстыкі па МУР – дакумент, які вызначае крокі для нарошчвання патэнцыялу і распаўсюджвання статыстыкі па МУР.

Па выніках праведзенай Белстатам ацэнкі з выкарыстаннем даных за перыяд з 2015 па 2024 гады прагрэс дасягнення МУР у Беларусі складае 82,3%. Паказчык даступнасці дадзеных дасягнуў 95%, па дзесяці Цур адзначаецца 100% даступнасць дадзеных.

Інфармацыйнай базай для ажыццяўлення разлікаў з’яўляюцца даныя нацыянальнага і рэгіянальнага пералікаў паказчыкаў па дасягненню МУР. Нацыянальны пералік уключае 245 паказчыкаў, з іх адпавядаюць глабальным 172 паказчыкі, што сведчыць аб вельмі высокім узроўні гарманізацыі нацыянальнага і глабальнага пералікаў. Рэгіянальны пералік уключае 137 паказчыкаў. Пры гэтым 77 паказчыкаў гарманізаваны з нацыянальным пералікам, а 60 паказчыкаў распрацаваны з улікам спецыфікі развіцця рэгіёнаў.

Пералікі паказчыкаў МУР пакладзены ў аснову Нацыянальнай платформы прадстаўлення справаздачнасці па МУР. Нацыянальная платформа – гэта адзіны цэнтр збору і абагульнення дадзеных аб бягучай сітуацыі па дасягненні МУР у краіне, а таксама аўтарытэтная крыніца актуальнай інфармацыі для планавання і адсочвання прагрэсу ва ўстойлівым развіцці рэспублікі, маніторынгу выканання міжнародных абавязацельстваў, падрыхтоўкі нацыянальных справаздач аб дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь.

Інфармацыя, якая характарызуе дынаміку ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь даступная на сайце Белстата, а таксама адлюстравана ў Статыстычным буклеце «Беларусь на шляху да дасягнення Мэт устойлівага развіцця».

КАРТА САЙТА