30 ліпеня 2026
У Беларускім дзяржаўным універсітэце створана інавацыйная методыка аналізу негатыўнага кантэнту ў сетцы Інтэрнэт. Распрацоўка накіравана на супрацьдзеянне дыскрымінацыі і фарміраванне бяспечнага лічбавага асяроддзя, што асабліва актуальна ва ўмовах росту анлайн камунікацыі.
Практычнае значэнне даследавання заключаецца ў магчымасці прымянення методыкі пры правядзенні судова лінгвістычных экспертыз і псіхалагічных кансультацый. Акрамя таго, яна можа выкарыстоўвацца ў сістэмах аўтаматычнай мадэрацыі інтэрнэт-кантэнту для кантролю і зніжэння ўзроўню негатыўных паведамленняў.
Методыка заснавана на ацэнцы непажаданых выказванняў, звязаных з матэрыяльным дастаткам членаў грамадства — раней гэты аспект не ўлічваўся ў моўных экспертызах, дзе асноўная ўвага надавалася прыкметам дыскрымінацыі па ўзросце, полу ці нацыянальнасці.
Фарміраванне бяспечнага лічбавага асяроддзя ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10, 16 і іншых МУР.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА