У Беларусі пройдзе інтэрнэт-гульня, прысвечаная Мэтам ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі пройдзе інтэрнэт-гульня, прысвечаная Мэтам ўстойлівага развіцця

19 верасня 2019

Інтэрнэт-гульня «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай!» адбудзецца з 13:00 да 16:00 25 верасня 2019 года – у гадавіну прыняцця ААН міжнароднага пагаднення «Пераўтварэнне нашага свету: Павестка дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года» (Павестка-2030). Прыняць удзел могуць школьнікі і іх бацькі, студэнты і іх выкладчыкі і ўсе, хто хоча лепш разабрацца ў Мэтах ўстойлівага развіцця.

Для ўдзелу ў гульні неабходна:

– зарэгістравацца да 14:00 23 верасня 2019 года (форма заяўкі даступная па спасылцы);

– 25 верасня 2019 года ў 13.00 праверыць сваю электронную пошту і атрымаць гульнявыя заданні (ці спампаваць іх з вэб-старонкі гульні на сайце Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ);

– выканаць выбраныя заданні гульні, выкарыстоўваючы ўсе даступныя крыніцы інфармацыі;

– 25 верасня 2019 года да 16.00 адправіць атрыманыя вынікі на электронны адрас арганізатараў гульні. 

Гульню арганізоўваюць: Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ і Міжуніверсітэцкі клуб сяброў Мэтаў ўстойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА