У Беларусі зацверджана Стратэгія па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі зацверджана Стратэгія па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання

26 жніўня 2025

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2025 г. № 444 зацверджана Стратэгія па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання ў Рэспубліцы Беларусь.

Стратэгія распрацавана для фарміравання комплекснай сістэмы абыходжання з адходамі, накіраванай на забеспячэнне да 2040 года ўзроўню выкарыстання адходаў не менш як 90% з улікам захавання прынцыпу вугляроднай нейтральнасці. Дасягненне мэты і выкананне задач зацверджанай Стратэгіі будуць ажыццяўляцца ў тры пяцігадовыя этапы, якія ўключаюць рэалізацыю дзяржаўных, інвестыцыйных і іншых праграм, у тым ліку рэгіянальных, галіновых, планаў, схем, актаў заканадаўства і іншых дакументаў, якія закранаюць пытанні абыходжання з адходамі.

Акрамя таго, дакументам прадугледжана прыманне шэрагу мер па дасягненню мэтавых паказчыкаў, вызначаных у Стратэгіі. Так, будзе вызначаны адзіны дзяржаўны орган, які ажыццяўляе рэгуляванне і кантроль у сферы абыходжання з адходамі і выпрацаваны адзіныя падыходы да абыходжання з адходамі спажывання і адходамі вытворчасці, падобнымі да адходаў жыццядзейнасці насельніцтва. Плануецца ўдасканаленне заканадаўчай базы, сістэм уліку, збору, сартавання і пахавання адходаў. Мяркуецца абмежаванне празмернага выкарыстання пакавання пры вытворчасці тавараў, стымуляванне выкарыстання экалагічнаго бяспечнага пакавання. Плануецца развіццё сістэмы энергетычнага выкарыстання адходаў і эканамічнае стымуляванне іх выкарыстання.

Рэалізацыя палажэнняў Стратэгіі па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання ў Рэспубліцы Беларусь унясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА