У НАН Беларусі вызначылі пераможцаў праектаў конкурсу «100 інавацый маладых вучоных» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У НАН Беларусі вызначылі пераможцаў праектаў конкурсу «100 інавацый маладых вучоных»

19 жніўня 2026

Фота пераможцаў конкурсу «100 інавацый маладых вучоных» з архіва Фестывалю навукі

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падведзены вынікі конкурсу стартап-праектаў «100 інавацый маладых вучоных», які штогод праводзіцца з 2022 года і накіраваны на стымуляванне навукова-інавацыйнай дзейнасці маладых даследчыкаў, а таксама садзейнічанне камерцыялізацыі навуковых распрацовак.

Лепшыя праекты вызначаліся экспертнай радай па пяці прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026-2030 гады. У ліку лепшых стартап праектаў адзначаны: ІІ бот для першаснай ацэнкі скурных новаўтварэнняў, інтэрактыўная палітычная карта Беларусі, метад медыцынскай прафілактыкі лёгачнага ацёку ў пацыентаў у крытычным стане, камплект абсталявання для фарміравання і падтрымання мікраклімату на малочна таварных фермах, сістэма аддаленага кантролю ахоўных патэнцыялаў трубаправодаў, інтэлектуальная сістэма маніторынгу воднага асяроддзя BioFlow, шматфункцыянальныя пальчаткі ратавальніка пажарнага з інтэграванай сістэмай маніторынгу небяспечных фактараў і іншыя праекты.

Поўны спіс пераможцаў даступны па спасылцы.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дэманстрацыя найлепшых распрацовак адбудуцца 5–6 верасня 2026 года ў Мінску ў рамках Фестывалю навукі — штогадовай падзеі, якая аб’ядноўвае даследчыкаў, вынаходнікаў і ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі тэхналогіямі.

Правядзенне конкурсу стартап-праектаў «100 інавацый маладых вучоных» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА