Якой будзе Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года? - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Якой будзе Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года?

24 жніўня 2018

21 жніўня ўдзельнікі Грамадской рады па фарміраванні і маніторынгу стратэгіі ўстойлівага развіцця прадставілі праект справаздачы па дасягненні МУР за 2016-2017 гады і канцэптуальныя рэкамендацыі для Нацыянальнай стратэгіі 2035.

У праект справаздачы ўвайшлі дадзеныя маніторынгу выканання Нацыянальнай стратэгіі да 2030 года і ацэнка іх адпаведнасці Мэтам устойлівага развіцця. Акрамя гэтага, у праект увайшлі прапановы па ключавым палажэнням, якія неабходна ўключыць у стратэгію развіцця да 2035 года.

У Нацыянальнай стратэгіі 2030 прыярытэт аддадзены 5 напрамкам: тром — у галіне эканомікі, аднаму — у галіне чалавечага развіцця і яшчэ аднаму — у экалогіі. Грамадская рада рэкамендуе збалансаваць гэтыя тры аспекты ў нацыянальнай стратэгіі 2035.

У НСУР-2035 таксама рэкамендуюць ўключыць прынцыпы моцнай устойлівасці:

  • зялёны вектар развіцця краіны;
  • максімальнае жыванне замкнёнага выкарыстання рэсурсаў (цыркулярная эканоміка);
  • развіццё «разумных зялёных гарадоў”;
  • стварэнне стройнай сістэмы грамадскай і дзяржаўнай галін кіравання ўстойлівым развіццём.

Чалавечы патэнцыял краіны

У развіцці чалавечага патэнцыялу эксперты прапаноўваюць надаць увагу зніжэнню дэмаграфічнага дысбалансу. Па версіі экспертаў, дасягнуць яго можна шляхам павышэння нараджальнасці, распрацоўкі спосабаў для паспяховага спалучэння працоўнай дзейнасці і сямейных абавязкаў, комплексу мер па ахове мацярынства і сацыяльнай абароне неабароненых катэгорый насельніцтва. Асобна адзначылі важнасць стварэння безбар’ернага адукацыйнага асяроддзя для ўсіх.

Для падліку эфектыўнасці мер прапанавана ўвесці індыкатары:

  • удзельная вага дзяцей, забяспечаных дзяржаўнымі дапамогі;
  • каэфіцыент дысбалансу ў сталенні насельніцтва;
  • колькасць грамадзян, працаўладкаваных на нанова створаных працоўных месцах на новых вытворчасцях і прадпрыемствах;
  • ўзровень занятасці насельніцтва ў працэнтах да працоўных рэсурсаў;
  • ўзровень агульнага і маладзёжнага беспрацоўя;
  • ўзровень занятасці жанчын у эканоміцы ў працэнтах да іх колькасці ў працаздольным узросце;
  • доля працуючых у высокатэхналагічным сектары;
  • ўзровень ахопу дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй;
  • доля насельніцтва з вышэйшай адукацыяй.

Грамадскі савет адзначыў, што для Нацыянальнай стратэгіі 2035 патрэбныя больш дэталёвыя індыкатары ацэнкі эфектыўнасці ў сферы аховы здароўя: даступнасці кваліфікаванай меддапамогі, супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, кантролю неінфекцыйных захворванняў, прафілактыкі і лячэння залежнасцяў.

Навукова-тэхнічны і эканамічны патэнцыял

Для развіцця навукова-тэхнічнага і эканамічнага патэнцыялу Беларусі трэба ствараць і ўкараняць новыя бія- і нанатэхналогіі, мікраэлектроніку, генную інжынерыю, лазерна-аптычныя тэхналогіі і тэхналогіі тонкай хіміі. У нацыянальную стратэгію рэкамендавана ўнесці паказчыкі па долі высокатэхналагічных вытворчасцей у дабаўленым кошце апрацоўчай прамысловасці і долі экспарту высока- і сярэдне-техналагічных вытворчасцей у агульным аб’ёме экспарту.

На думку экспертаў, ключавымі напрамкамі і механізмамі развіцця навукова-інавацыйнай сферы ў НСУР-2035 павінны стаць:

  • нарошчванне яе патэнцыялу;
  • павелічэнне колькасці працаўнікоў у сферы;
  • стымуляванне развіцця інавацыйнай інфраструктуры (тэхнапаркаў, цэнтраў трансферу тэхналогій, бізнес-інкубатараў, навукаграда);
  • стварэнне паўнавартаснага інстытуцыйнага асяроддзя для падтрымкі камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай маемасці;
  • развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства;
  • інфармацыйнае забяспечанне.

Прапанаваны індыкатар для ацэнкі прагрэсу — колькасць даследчыкаў на мільён жыхароў Беларусі.

Прыродныя рэсурсы і ахова навакольнага асяроддзя

У справе аховы навакольнага асяроддзя Беларусі эксперты звяртаюць увагу на неабходнасць эканамічнай матывацыі захавання экалагічнай бяспекі гаспадарчай дзейнасці. У падраздзеле аб абыходжанні з адходамі адзначана неабходнасць прапрацаваць пытанні аб прыярытэце вырашэння праблемы пластыкавых адходаў, абыходжанні з хімрэчывамі  і папярэджанні ўтварэння адходаў.

Акрамя гэтага, у Нацыянальную стратэгію 2035 рэкамендавана ўключыць:

  • рэалізацыю канцэпцыі «разумных гарадоў”;
  • развіццё будаўніцтва энэргаэфектыўных жылых дамоў;
  • устойлівае спажыванне і вытворчасць, заснаваныя на сістэмным падыходзе да развіцця экалагічнай стандартызацыі і маркіроўкі;
  • арганізацыю зялёных дзяржзакупак;
  • правядзенне экалагічнага аўдыту.

Стратэгія ўстойлівага прасторавага развіцця

Эксперты прапаноўваюць унесці ў НСУР-2035 распрацоўку сучаснай мадэлі беларускай вёскі, заснаванай на прынцыпах ўстойлівага развіцця, і развіццё станоўчага іміджу сельскага жыцця. На думку спецыялістаў, Нацыянальная стратэгія павінна зарыентаваць рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады на актыўнае ўкараненне мадэлі ў працу.

Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва

З мэтай падтрымаць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Беларусі Грамадская рада прапануе ўнесці ў Нацыянальную стратэгію 2035 меры па спрашчэнні ўмоў для вядзення бізнесу:

  • прэферэнцыйную падтрымку прадпрымальніцтва ў навуковай, інавацыйнай і IT-сферах;
  • стымуляванне стварэння высокапрадукцыйных працоўных месцаў,
  • спецыялізаваную падтрымку асобных сектараў (экалагічна бяспечных і энергазберагальных вытворчасцяў);
  • мінімізацыю выдаткаў на адкрыццё бізнесу;
  • стварэнне электроннай інфраструктуры.

Грамадскі савет — гэта дарадчы і кансультацыйны орган пры Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі, які распрацоўвае мэты і прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на доўгатэрміновы перыяд. У яго склад уваходзяць кіраўнікі інстытутаў Мінэканомікі, НАН Беларусі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, эксперты БДЭУ, БДПУ, РІПА, прадстаўнікі ААН і іншых міжнародных арганізацый, даследчых цэнтраў, грамадскіх аб’яднанняў і бізнес-саюзаў.

На аснове рэкамендацый Грамадскай рады будуецца Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года і іншыя праграмныя дакументы. Цалкам справаздача будзе апублікаваная ў верасні 2018 года.

Фота: афіцыйны сайт Міністэрства эканомікіPark.byафіцыйны сайт Міністэрства адукацыіPixabay.

КАРТА САЙТА