65 праектаў сталі часткай пераліку інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

65 праектаў сталі часткай пераліку інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва»

11 верасня 2025

Механізм падтрымкі інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Рэгіянальная ініцыятыва» стартаваў у Беларусі ў 2025 годзе і з’яўляецца працягам канцэпцыі «Адзін раён – адзін праект».

Падтрымка прадастаўляецца бізнес-ідэям, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • рэалізуюцца на тэрыторыі рэгіёнаў, за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх рэгіёнаў;
  • значныя для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з улікам галіновых асаблівасцей;
  • прадугледжваюць стварэнне новых або мадэрнізацыю існуючых вытворчасцей, аб’ектаў інфраструктуры, турызму і адпачынку, медыцынскага абслугоўвання, вытворчага прызначэння і грамадскага харчавання;
  • забяспечваюць стварэнне не менш за 5 новых працоўных месцаў або працаўладкаванне дадаткова не менш за 5 чалавек на існуючыя працоўныя месцы.

На сённяшні дзень часткай пераліку «Рэгіянальная ініцыятыва» стала ўжо 65 праектаў з аб’ёмам фінансавання больш за 680 млн рублёў і планамі стварэння больш за 1,3 тыс. працоўных месцаў. Каля 13 праектаў пачалі ўжо рэалізацыю.

Прыём заявак з перспектыўнымі бізнес-ідэямі працягваецца. Раней кола ўдзельнікаў абмяжоўвалася суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, але зараз магчымасць падаць заяўкі ёсць і ў буйнога бізнесу. Прапанаваць свой праект можна на партале рэгіянальная-ініцыятыва.бел.

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у рамках «Рэгіянальнай ініцыятывы» уносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА