Амаль 40 інвестпраектаў ужо ўключаны ў пералік «Рэгіянальная ініцыятыва» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Амаль 40 інвестпраектаў ужо ўключаны ў пералік «Рэгіянальная ініцыятыва»

11 чэрвеня 2025

У рамках трансфармацыі праграмы «Адзін раён – адзін праект» з пачатку 2025 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Банкам развіцця рэалізуе новы механізм падтрымкі інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Рэгіянальная ініцыятыва».

На пачатак чэрвеня 2025 года на ўключэнне ў пул інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва» паступіла 88 заявак, 39 з іх ужо адобраны. У ліку сфер рэалізацыі гэтых праектаў – харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, хімічная вытворчасць, выпуск машын і абсталявання, медыцынскіх прэпаратаў, будматэрыялаў і прадукцыі для добраўпарадкавання тэрыторый.

Прыём заявак з перспектыўнымі бізнес-ідэямі працягваецца. Прапанаваць свой праект можна на партале «рэгіянальная ініцыятыва.бел». Праект павінен адпавядаць наступным крытэрам:

  • рэалізоўвацца на тэрыторыі рэгіёнаў, за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх рэгіёнаў;
  • быць значным для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з улікам галіновых асаблівасцей;
  • прадугледжваць стварэнне новых або мадэрнізацыю існуючых вытворчасцей, аб’ектаў інфраструктуры, турызму і адпачынку, медыцынскага абслугоўвання, вытворчага прызначэння і грамадскага харчавання;
  • забяспечваць стварэнне не менш за 5 новых працоўных месцаў або працаўладкаванне дадаткова не менш за 5 чалавек на існуючыя працоўныя месцы.

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у рамках «Рэгіянальнай ініцыятывы» уносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА