Бярэзінскі біясферны запаведнік прыме ўдзел у міжнародным праекте - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Бярэзінскі біясферны запаведнік прыме ўдзел у міжнародным праекте

14 ліпеня 2024

Рух Сяброў запаведных астравоў рэалізуе міжнародны адукацыйны праект «Запаведныя сэнсы. Навука». Місія праекта – адраджэнне ідэі «палявой экалогіі» і культуры арганізацыі навукова-даследчых экспедыцый, карысных выхадаў на прыроду з удзелам моладзі і пісьменнага ўзаемадзеяння з дзікай прыродай і навуковага экалагічнага валанцёрства.

Праект «Запаведныя сэнсы. Навука» будзе рэалізаваны да лістапада 2024 года і ахопіць больш за 7000 чалавек (дзіцячай і маладзёжнай аўдыторыі) з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Узбекістана.

У Беларусі важная роля ў рэалізацыі праекта адведзена Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку, на тэрыторыі якога пройдзе большасць батанічных і арніталагічных даследчых спаборніцтваў, палявыя экспедыцыі, гейміфікаваны марафон і мноства іншых займальных мерапрыемстваў.

Рэалізацыя праекту «Запаведныя сэнсы. Навука» будзе садзейнічаць фарміраванню экадружалюбных паводзін у дзяцей і моладзі, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 13, 15 і іншых МУР.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА