Форум валанцёраў пройдзе ў Гомелі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Форум валанцёраў пройдзе ў Гомелі

2 снежня 2024

4 снежня 2024 г. у Гомелі пройдзе абласны форум валанцёраў «Разам да дабра і стварэння». Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня валанцёра, які адзначаюць 5 снежня.

Праграмай форуму запланавана правядзенне інтэнсіўу ва ўпраўленні спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама «Свет праз дапамогу», акцыі па зборы корму для жывёл «Лапка ў сэрцы», інтэрактываў ад лепшых валанцёраў Гомельскага рэгіёну, конкурсаў, творчых праграм. Таксама ў рамках форуму адбудзецца падвядзенне вынікаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — Добрае сэрца». Для ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 97 работ у трох намінацыях: «Дабро ў кадры», «Асабісты ўклад» і «Лепшы валанцёрскі атрад».

Валанцёрская дзейнасць робіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА