15 жніўня 2022
12 жніўня 2022 года ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскай вобласці прайшоў IV Інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей», які дае магчымасць азнаёміцца з інвестыцыйным і эканамічным патэнцыялам Магілёўскага раёна і асобных прадпрыемстваў. Арганізатарамі форуму выступілі Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт і ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».
Інвестыцыйны форум сабраў больш за 500 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў органаў кіравання і бізнесу з 11 краін – Расіі, Індыі, Турцыі, Таджыкістана, Кітая, Швецыі і інш.
У рамках форуму былі абмеркаваны пытанні сучасных тэхналогій у прамысловасці, перспектывы сельскай і сялянска-фермерскай гаспадарак, аграэкатурызму, праблемы і шляхі іх вырашэння ў будаўнічай галіне.
Вынікам Інвестыцыйнага форуму стала падпісанне 29 дакументаў, у тым ліку шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве па прыцягненню інвестыцый у эканоміку раёна і кантрактаў паміж прадпрыемствамі.
Правядзенне IV Інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей» уносіць важны ўклад у развіццё эканомікі раёна, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, умацаванне дзелавых сувязей, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках інвестыцыйнага форума можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/kontrakty-i-kontakty-v-ramkakh-mogilevskogo-investforuma-podpisano-pochti-30-dokumentov.html.
КАРТА САЙТА