Ключавы рэзерв росту эканомікі Гомельскага рэгіёну – актыўная рэалізацыя вытворчых інвестпраектаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Ключавы рэзерв росту эканомікі Гомельскага рэгіёну – актыўная рэалізацыя вытворчых інвестпраектаў

12 жніўня 2024

8 жніўня 2024 г. адбылося паседжанне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта па абмеркаванні вынікаў працы эканомікі Гомельскай вобласці ў першым паўгоддзі 2024 года, а таксама прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2025 год.

Гомельская вобласць валодае значнымі прыроднымі рэсурсамі, развітым прамысловым комплексам, кампетэнтнымі спецыялістамі. На вобласць прыпадае пятая частка аб’ёмаў прамысловай вытворчасці краіны. Для Гомельскай вобласці менавіта прамысловасць дае магчымасць атрымаць значны эфект для эканомікі за кошт мадэрнізацыі існуючых і стварэння новых вытворчасцей, пашырэння асартыменту, выпуску новых відаў інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі.

З ліпеня 2024 года ў Беларусі ўступіў у сілу абноўлены Закон «Аб інвестыцыях», якім прадугледжаны дадатковыя механізмы стымулявання вытворчых ініцыятыў рэгіёнаў.

Павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці Гомельскай вобласці будзе садзейнічаць яе сацыяльна-эканамічнаму развіццю і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 11 і іншых МУР.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА