Круглы стол па ўстойлівым развіцці Мсціслаўскага раёна прайшоў на базе Ракшынскага сельсавета - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Круглы стол па ўстойлівым развіцці Мсціслаўскага раёна прайшоў на базе Ракшынскага сельсавета

11 красавіка 2025

4 красавіка 2025 года на базе Ракшынскага сельсавета адбыўся круглы стол па ўстойлівым развіцці Мсціслаўскага раёна. На ім было разгледжана пытанне «Фарміраванне здаровага ладу жыцця для дасягнення Мэты 3 «Добрае здароўе і дабрабыт для ўсіх у любым узросце».

Мсціслаўскі раён ужо больш за 10 гадоў пашырае магчымасці працы з насельніцтвам па ўвасабленні мясцовых ініцыятыў. На тэрыторыі раёна штогод рэалізуюцца дзясяткі праектаў, якія становяцца часткай стратэгіі МУР. Сярод ініцыятыў – добраўпарадкаванне тэрыторый і дарог, рамонт студняў, правядзенне спартыўных і іншых аздараўленчых мерапрыемстваў.

У 2020 годзе Мсціслаўскі раён далучыўся да Міжнароднага праекту «Здаровыя гарады і пасёлкі». Гэта – найлепшы варыянт фарміравання сацыяльнай мадэлі здароўя на рэгіянальным узроўні. Толькі ў 2024 годзе ў рамках яго рэалізацыі праведзена 70 мерапрыемстваў мясцовага ўзроўню па фарміраванні здаровага ладу жыцця (ЗЛЖ) насельніцтва.

Таксама ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю рэалізуецца праграма «Актыўнае даўгалецце». За круглым сталом быў прааналізаваны ход яе выканання.

Асаблівая ўвага ў апошні час удзяляецца фарміраванню ЗЛЖ ва ўстановах адукацыі і дыспансерызацыі.

Вынікам працы круглага стала сталі прапановы аб падрыхтоўцы і правядзенні ў 2025 годзе ў Мсціслаўскім раёне мерапрыемстваў, накіраваных на дасягненне МУР 3

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА