15 красавіка 2026
З 13 па 16 красавіка 2026 года ў Гомелі праходзіць маштабны лічбавы тыдзень Digital Week Gomel, які аб’ядноўвае ініцыятывы ў сферы лічбавай эканомікі, інфармацыйных тэхналогій і развіцця лічбавых кампетэнцый.
Digital Week Gomel уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на абмеркаванне актуальных задач лічбавай трансфармацыі, абмен вопытам паміж спецыялістамі і падтрымку маладых талентаў, зацікаўленых у IT сферы.
Ключавыя падзеі Digital Week Gomel:
У рамках Digital Week Gomel таксама пройдуць семінары па пытаннях лічбавай бяспекі і павышэнні эфектыўнасці работы розных галін эканомікі. Запланаваны круглы стол, прысвечаны цыфравізацыі сферы аховы здароўя, майстар класы ад экспертаў ИнДев і Т банка па актуальных тэмах IT, а таксама майстар клас па аратарскім мастацтве.
Digital Week Gomel заклікана ўмацаваць узаемадзеянне бізнесу, дзяржавы і адукацыйнага асяроддзя, падкрэсліць стратэгічнае значэнне падрыхтоўкі спецыялістаў для лічбавай эканомікі, а таксама ўнесці ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА