6 мая 2025
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт праводзіць грамадскае абмеркаванне праекта Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Брэсцкай вобласці да 2040 года.
Мэта дакумента – узгодненае вызначэнне грамадскасцю, бізнесам і органамі ўлады бачання і прыярытэтаў развіцця Брэсцкай вобласці да 2040 года.
Стратэгія з’яўляецца галоўным дакументам доўгатэрміновага планавання працэсаў стратэгічнага развіцця Брэсцкай вобласці і распрацавана з мэтай павышэння якасці жыцця насельніцтва. Яна ўлічвае рэсурсны патэнцыял, канкурэнтныя перавагі, ключавыя кропкі росту вобласці.
У аснове РСУР – мадэль устойлівага развіцця, якая ўлічвае экалагічную і лічбавую трансфармацыю працэсаў развіцця, якая забяспечвае рост якасці жыцця насельніцтва, развіццё дзелавога бізнес-асяроддзя, усебаковае гарманічнае развіццё чалавека як асобы, якая фарміруе гуманнае і справядлівае грамадства, а таксама праяўляючай адказнае стаўленне да навакольнага асяроддзя, арыентаванае на захаванне прыродных рэсурсаў для будучых пакаленняў.
Заўвагі і прапановы па праекце можна накіраваць на электронны адрас orp@brest-region.gov.by да 26 мая 2025 года.
Распрацоўка рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця ажыццяўляецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА