Найбуйнейшы ў краіне Крызісны цэнтр Беларускага Чырвонага Крыжа адкрыўся ў Магілёве - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Найбуйнейшы ў краіне Крызісны цэнтр Беларускага Чырвонага Крыжа адкрыўся ў Магілёве

29 лістапада 2023

16 лістапада 2023 года ў Магілёве адбылося адкрыццё найбуйнейшага ў краіне Крызіснага цэнтра Беларускага Чырвонага Крыжа.

Агульная плошча памяшканняў цэнтра – звыш 120 кв.м. Адначасова тут могуць размясціцца да 20 чалавек. Для іх арганізаваны пакоі для пражывання і адпачынку, кухонная і сталовая зоны, месца для правядзення гутарак, апытанняў, «аранжавая» прастора для дзяцей, памяшканне для індывідуальных і групавых сустрэч з псіхолагамі. Пастаяльцам цэнтра будзе аказвацца інфармацыйна-кансультатыўная дапамога, псіхасацыяльная падтрымка, а таксама комплексная дапамога ў вырашэнні сацыяльных пытанняў – працаўладкаванні, афармленні дакументаў, аднаўленні сувязі з роднымі, пошуку пастаяннага месца жыхарства і інш. Таксама ў цэнтры будуць навучаць навыкам аказання першай дапамогі, працаваць з дзецьмі і пажылымі людзьмі, людзьмі з інваліднасцю і іншымі катэгорыямі насельніцтва. У перспектыве ў цэнтры паніруецца арганізаваць кабінет па прафілактыцы кагнітыўных расстройстваў у пажылых людзей, пракат сродкаў рэабілітацыі, цэнтр выдачы гуманітарнай дапамогі і шэраг іншых сэрвісаў.

Крызісны цэнт Беларускага Чырвонага Крыжа ў Магілёве стаў пятым па ліку ў Беларусі. Такія цэнтры ўжо функцыянуюць у Гродне, Гомелі, Брэсце і Віцебску. Плануецца адкрыццё яшчэ аднаго цэнта ў Гродне.

Аказанне падтрымкі людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, уносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Крызісным цэнтры ў Магілёве можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА