25 чэрвеня 2025
13–15 мая 2025 года ў школах Беларусі, дзе вучацца дзеці з інваліднасцю па зроку, адбыліся навучальныя семінары па гульні ў настольны тэніс для невідушчых «SHOWDOWN». Семінары прайшлі ў ДУА «Васілевіцкая спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку», ДУА «Спецыяльная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска», ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб «Орша».
У ходзе семінараў хлопцы даведаліся пра гісторыю развіцця SHOWDOWN у свеце, вывучылі правілы гульні, азнаёміліся са спартыўным інвентаром, атрымалі рэкамендацыі ад трэнера і адпрацавалі асноўныя прыёмы.
Пілотная ініцыятыва «Навучанне адаптыўным відам спорту людзей з інваліднасцю па зроку «SHOWDOWN» рэалізуецца ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы садзейнічае сацыялізацыі людзей з інваліднасцю па зроку праз навучанне гульні ў настольны тэніс «SHOWDOWN» і робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10 і іншых МУР.
.
КАРТА САЙТА