19 мая 2021
Пры актыўнай падтрымцы з боку Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта і пры ўдзеле экспертаў праекта SAQEM (Air Emissions and Radiation Monitoring in Belarus) падрыхтаваныя Рэкамендацыі па фарміраванні транспартнай стратэгіі і планаванні ўстойлівай мабільнасці ў горадзе Брэст. Абмеркаванне Рэкамендацый і распрацоўка далейшага плана дзеянняў па іх выкананню адбыліся на семінары з удзелам усіх зацікаўленых.
Устойлівая мабільнасць – гэта даступнасць гарадскіх тэрыторый і аб’ектаў, якія становяцца больш інклюзіўнымі ў адпаведнасці з прынцыпамі універсальнага дызайну. Такі падыход спрыяе росту прывабнасці горада для бізнэсу і інвестараў, кваліфікаваных спецыялістаў і моладзі, яго жыхароў і турыстаў. План устойлівай гарадской мабільнасці з’яўляецца асноўным інструментам рэалізацыі гэтых задач, што спрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».
КАРТА САЙТА