Падтрымка перспектыўных бізнес-ініцыятыў – стратэгічны вектар развіцця рэгіёнаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Падтрымка перспектыўных бізнес-ініцыятыў – стратэгічны вектар развіцця рэгіёнаў

21 красавіка 2025

18 красавіка 2025 года ў Брэсцкай вобласці адбыўся семінар «Падтрымка інвестыцый: асаблівасці стымулюючых механізмаў», накіраваны на інфармаванне патэнцыйных інвестараў, прадстаўнікоў бізнесу і прадпрыемстваў аб новых механізмах падтрымкі перспектыўных ініцыятыў.

Семінар стаў унікальнай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў прыцягнення інвестыцый у Брэсцкую вобласць, сабраўшы прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных структур, фінансавых інстытутаў.

Сустрэча прайшла ў рэжыме адкрытага дыялогу. У ходзе абмеркавання тэматычных дакладаў разгледжаны розныя падыходы да падтрымання бізнес-ідэй і іх рэалізацыі ў інвестыцыйны праект. Таксама прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі расказалі аб асаблівасцях прымянення інструментаў падтрымкі інвестпраектаў, развіцці прамысловых паркаў, спецыяльных банкаўскіх крэдытных праграмах, аб дзеючай у краіне комплекснай сістэме падтрымкі інвестыцыйнай актыўнасці.

Як адзначана падчас семінара, сёння ўсё большая ўвага рэгіянальных улад надаецца механізму прэферэнцыйных інвестпраектаў. Ужо прынята 8 рашэнняў аб уключэнні інвестпраектаў у пералік прэферэнцыйных, з іх 4 прыпадае на Брэсцкую вобласць.

Паспяховыя інвестыцыі садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў і паляпшэнню якасці жыцця іх жыхароў, што ўносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА