2 ліпеня 2026
Механізм падтрымкі інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Рэгіянальная ініцыятыва» пачаў дзейнічаць у Беларусі ў 2025 годзе і стаў працягам канцэпцыі «Адзін раён – адзін праект».
Для Гомельскай вобласці ў рамках «Рэгіянальнай ініцыятывы» сфарміраваны пералік са 178 інвестыцыйных праектаў з агульным аб’ёмам фінансавання больш за 7 млрд рублёў.
Са 178 інвестыцыйных праектаў 97 вызначана ў прамысловым сектары, а ў сельскай гаспадарцы прадугледжана будаўніцтва больш як 40 малочнатаварных комплексаў і ферм, двух буйных свінагадоўчых комплексаў — на 100 тыс. галоў у Гомельскім раёне і з замкнутым цыклам на 24 тыс. галоў у Мазырскім раёне, цяплічнага комплексу ў Светлагорскім раёне, цэха паглыбленай перапрацоўкі мяса куранят-бройлераў у Буда-Кашалёўскім раёне, а таксама рэалізацыя шэрагу іншых ініцыятыў.
Сфарміраваны пералік інвестыцыйных праектаў будзе ўключаны ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельскай вобласці на 2026-2030 гады і ў далейшым дапоўнены новымі праектамі.
Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у рамках «Рэгіянальнай ініцыятывы» ўносіць значны ўнесак у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця, забяспечваючы комплекснае развіццё рэгіёнаў і ўмацаванне іх сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА