8 лістапада 2024
Для дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у тым ліку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, на базе ДУА «Барысаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» запушчана першая ў Беларусі Stem-лабараторыя.
Stem-лабараторыя складаецца з модульных навукова-метадычных комплексаў і разлічана на дзяцей ад 4 да 12 гадоў. Усяго прадстаўлена каля 250 з’яў і фізічных законаў навакольнага свету і хімічных рэакцый. Усе заняткі будуць арганізаваны ў індывідуальнай форме.
Плануецца, што лабараторыю будуць наведваць не толькі навучэнцы Цэнтра, але дзеці з інваліднасцю, якія вучацца ва ўстановах агульна-сярэдняй і дашкольнай адукацыі Барысаўскага раёна.
Функцыянаванне Stem-лабараторыі дасць дзецям з інваліднасцю дадатковую магчымасць для сацыялізацыі і атрымання адукацыі, а таксама ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА