Праект па развіцці даследчых і вынаходніцкіх кампетэнцый у моладзі рэалізуюць у Баранавічах - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Праект па развіцці даследчых і вынаходніцкіх кампетэнцый у моладзі рэалізуюць у Баранавічах

21 жніўня 2022

Валанцёрскі навукова-адукацыйны праект па развіцці даследчых і вынаходніцкіх кампетэнцый у моладзі рэалізуюць падчас летніх канікулаў ва УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». Для ўдзелу ў праекце зарэгістраваліся больш за 150 чалавек – старшакласнікі і студэнты з устаноў адукацыі Беларусі, Расіі і Узбекістана.

Навучальныя заняткі праходзяць анлайн у фармаце нетворкінга па трох модулях: правядзенне навуковага даследавання, мадэляванне стартап-ідэі і праектаванне навукаёмістай, інавацыйнай распрацоўкі.

Свае вынікі ўдзельнікі прадэманструюць падчас моладзевага форуму «Наватар», якой пройдзе ў кастрычніку 2022 года.

Рэалізацыя валанцёрскага навукова-адукацыйнага праекта па развіццю даследчых і вынаходніцкіх кампетэнцый у моладзі ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: https://xn--d1acdremb9i.xn--90ais/news/obrazovanie/volonterskiy_nauchno_obrazovatelnyy_proekt_realizuyut_v_bargu/.

КАРТА САЙТА