Пытанні змянення клімату разгледжаны на пасяджэнні грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады Мінскай вобласці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Пытанні змянення клімату разгледжаны на пасяджэнні грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады Мінскай вобласці

11 кастрычніка 2023

9 кастрычніка 2023 года адбылося пашыранае выязное пасяджэнне грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Мінскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый Мінскага рэгіёну.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • удасканаленне заканадаўства ў галіне клімату з улікам міжнародных тэндэнцый;
  • удзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў;
  • эфектыўнасць работы біягазавых комплексаў і іх уклад у агульнанацыянальнае скарачэнне выкідаў парніковых газаў;
  • распрацоўка вызначанага на нацыянальным узроўні ўкладу (АНУВ) і мэты Беларусі па скарачэнні выкідаў парніковых газаў;
  • вынікі аналізу сцэнарыяў выкідаў парніковых газаў у сектары «Сельская гаспадарка» і прапанаваныя галіновыя мэты сектара «Сельская гаспадарка» ў абноўленай агульнаэканамічнай мэце АНУВ Беларусі да 2035 года».

Мінімізацыя наступстваў змянення клімату, а таксама скарачэнне выкідаў парніковых газаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА