Стратэгічныя сесіі па развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва прайшлі ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Стратэгічныя сесіі па развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва прайшлі ў Беларусі

14 мая 2025

У сакавіку — красавіку 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Садзейнічанне развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, якія садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі, стымуляванню сацыяльнай мабільнасці моладзі і інтэграцыі рэгіянальных эканамічных патэнцыялаў» у гарадах Беларусі праведзены праблемна-арыентаваныя стратэгічныя сесіі па пытаннях развіцця стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва.

Усяго было арганізавана 4 праблемна-арыентаваныя стратэгічныя сесіі ў Віцебску, Оршы, Маладзечне, Барысаве, у якіх прынялі ўдзел 80 чалавек.

Падчас сесій удзельнікі ў рэжыме мазгавога штурму абмеркавалі праблемы, якія тармозяць развіццё стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне і рэгіёнах, іх месца і роля ў сістэме ўзаемаадносін «бізнэс – дзяржава – грамадства», а таксама прыярытэты развіцця на 2026–2030 гады.

У выніку кожнай сесіі было выпрацавана калектыўнае меркаванне па развіццю стартап-руху і малога прадпрымальніцтва для яго прадстаўлення ў рэгулятарныя органы.

Пілотная ініцыятыва «Садзейнічанне развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, якія садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі, стымуляванню сацыяльнай мабільнасці моладзі і інтэграцыі рэгіянальных эканамічных патэнцыялаў» рэалізуецца Бізнес-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Рэалізацыя мерапрыемстваў пілотнай ініцыятывы ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА