Стратэгію сталічнай адукацыі абмеркавалі на форуме ў Мінску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Стратэгію сталічнай адукацыі абмеркавалі на форуме ў Мінску

1 верасня 2022

29 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім палацы культуры прайшоў Мінскі гарадскі адукацыйны форум «Кропкі росту. Стратэгіі развіцця».

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, адміністрацыі сталічных раёнаў, упраўленняў па адукацыі, устаноў адукацыі, галіновага прафсаюза.

Асноўная мэта правядзення форуму — аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі за 2021/2022 навучальны год і пастаноўка задач на 2022/2023 навучальны год, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ўдасканаленне дзейнасці па аказанні педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі сем’ям у выхаванні дзяцей, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, папулярызацыю прафесійнай адукацыі сярод моладзі, прафарыентацыю школьнікаў, інклюзіўныя падыходы ў адукацыі і інш.

Правядзенне Мінскага гарадскога адукацыйнага форума «Кропкі росту. Стратэгіі развіцця» зробіць уклад ва ўдасканаленне сталічнай адукацыі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

Запіс Мінскага гарадскога адукацыйнага форума «Кропкі росту. Стратэгіі развіцця» даступна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=nmlJaaG3Zsk.

КАРТА САЙТА