У Аршанскім раёне ствараецца фермерскі сельскагаспадарчы кластар - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Аршанскім раёне ствараецца фермерскі сельскагаспадарчы кластар

10 снежня 2022

З мэтай павышэння эканамічнага патэнцыялу за кошт эфектыўнага ўзаемадзеяння ў вытворчасці, перапрацоўцы, транспарціроўцы, прасоўванні, рэалізацыі прадукцыі ў Віцебскай вобласці рэалізуецца ініцыятыва «Сельскагаспадарчы кластар Аршанскага раёна».

Ініцыятыва аб’ядноўвае прадстаўнікоў сялянска-фермерскіх гаспадарак Аршанскага і Сенненскага раёна. Аснова кластарнай дзейнасці — укараненне інавацыйных тэхналогій у апрацоўку сельскагаспадарчых культур, у тым ліку апрабаванне метадаў дакладнага земляробства з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў.

На сённяшні дзень у склад кластара ўваходзяць 4 сялянска-фермерскія гаспадаркі, ужо распрацаваны фірменны стыль, стратэгія развіцця на 2023 год, кіраўнічыя і іншыя рэгламенты, створаны свой сайт, закуплена абсталяванне.

Рэалізацыя ініцыятывы «Сельскагаспадарчы кластар Аршанскага раёна» будзе садзейнічаць развіццю малога бізнесу і павышэнню ўстойлівасці сельскагаспадарчых культур, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 8, 9, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб кластары можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА