У Бабруйску прайшоў эканамічны форум «Млын поспеху» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Бабруйску прайшоў эканамічны форум «Млын поспеху»

26 мая 2023

25 мая 2023 года ў Бабруйску ў рамках Беларускага інвестыцыйнага форуму прайшоў XIV Міжнародны эканамічны форум «Млын поспеху», які прадставіў унікальную магчымасць пазнаёміцца з інвестыцыйнымі і інавацыйнымі праектамі Магілёўскай вобласці.

Форум сабраў удзельнікаў з больш як 20 краін свету – прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады, гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычнага корпуса і вядомых сусветных кампаній.

Удзельнікам форуму былі прадстаўлены праекты, якія ўжо рэалізаваны дзякуючы форуму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, інавацыйны патэнцыял прадпрыемстваў і арганізацый, перспектывы ўнутранага турызму, інвестыцыйныя прапановы ў сферы архітэктуры і будаўніцтва і інш. Акрамя таго, на пляцоўцы форуму дзейнічала выстава арганізацый вытворцаў Магілёўскай вобласці і экспазіцыя інвестыцыйных прапаноў Магілёўскай вобласці.

Правядзенне XIV Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.

Падрабязней з праграмай форума можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА