У Барысаве падвялі вынікі XIV рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Барысаве падвялі вынікі XIV рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»

12 красавіка 2021

Конкурс «Энергамарафон» праводзіцца штогод Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – навучыць рацыянальнаму выкарыстанню энергарэсурсаў і беражлівым адносінам да навакольнага асяроддзя, павысіць культуру абыходжання з энергарэсурсамі, падзяліцца эфектыўным досведам работы ўстаноў адукацыі па дадзеным накірунку. Усё гэта спрыяе дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Недарагая і чыстая энергія».

Удзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу, які прайшоў 31 сакавіка 2021 г. у Барысаве, сталі навучэнцы і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, якія атрымалі перамогу ў кожнай з 6 абласцей Беларусі і горадзе Мінску. Удзельнікі фіналу прадставілі журы свае работы ў розных фарматах, якія змяшчаюць прапановы практычнага характару па эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню энергарэсурсаў ва ўстановах адукацыі і ў побыце.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, Барысаўскі дзяржаўны каледж, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Запіс цырымоніі ўзнагароджання можна паглядзець на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

КАРТА САЙТА