16 снежня 2022
На базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» будзе створана прадпрыемства па перапрацоўцы нехарчовай жывёльнай сыравіны магутнасцю 80 тысяч тон за год. Праект па будаўніцтве завода ўключаны ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 — 2025 гады. Новы камбінат дазволіць перапрацоўваць адходы агракамбіната «Дзяржынскі», якія ў далейшым можна будзе дабаўляць у рацыён жывёл.
Будаўніцтва камбіната па перапрацоўцы нехарчовай жывёльнай сыравіны ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб камбінаце можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА