У Беларусі створаць Чарнобыльскую інвестыцыйную платформу - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі створаць Чарнобыльскую інвестыцыйную платформу

26 сакавіка 2021

Пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Ісачэнкі А. М. 26 сакавіка 2021 г. у г. Касцюковічы адбыўся выязны практыкум «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Падчас практыкума ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці. Таксама была прэзентаваная канцэпцыя Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, ПРААН, мясцовых органаў улады, бізнэсу, навуковых устаноў, грамадскіх арганізацый.

У сваіх выступах удзельнікі адзначылі сур’ёзны ўплыў аварыі на ЧАЭС на Беларусь, а таксама падзяліліся вопытам канкрэтных мерапрыемстваў, якія робяцца ў Магілёўскай вобласці для пераадолення наступстваў гэтай аварыі і ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні. У рэгіёне сумесна з агенцтвамі ААН актыўна рэалізуюцца праекты па такіх кірунках, як эканоміка, экалогія і базавыя паслугі. Адным з такіх праектаў стане Чарнобыльская інвестыцыйная платформа.

Чарнобыльская інвестыцыйная платформа створыць ўмовы для генеравання і абагульнення атрыманых урокаў, існых і наватарскіх рашэнняў, тэхналогій, метадаў кіравання і фінансавання для адраджэння пацярпелых тэрыторый і нікога не пакінуўшы ў баку ад магчымасцяў развіцця. Такім чынам, платформа ўнясе значны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця і будзе накіраваная на скарачэнне няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў Беларусі.

Чарнобыльская інвестыцыйная платформа будуецца на трох ключавых элементах:

  • Партнёрскія адносіны і інвестыцыі з боку ўстаноў прыватнага сектара, банкаўскага сектара, гандлёвых палат, міжнародных арганізацый і акадэмічных партнёраў для ўсебаковай ацэнкі тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, прадастаўлення кансультацыйных паслуг, павышэння эфектыўнасці бізнэсу і падтрымкі мясцовых прадпрымальніцкіх ініцыятыў.
  • Інтэграцыя інвестыцыйнай інфармацыі на адзіным вэб-рэсурсе з дадзенымі пра рэгіёны і рэсурсы, прадпрымальніцкую дзейнасць, профілі праектаў і інвестараў, актуальныя навуковых ідэі і высновы. Вэб-рэсурс дазволіць падаваць, прэзентаваць і забяспечваць супастаўленне праектаў у такіх галінах як зялёная эканоміка, сельская гаспадарка і перапрацоўка прадуктаў, медыцынская рэабілітацыя і іншых.
  • Нарошчванне патэнцыялу па распрацоўцы і кіраванні праектамі з дапамогай удзелу арганізацый з рэгіёнаў, якія аднаўляюцца пасля аварыі на ЧАЭС, у распрацоўцы Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы і правядзення анлайн і афлайн адукацыйных праграм і конкурсаў інавацыйных ідэй для прадпрымальнікаў, як пачаткоўцаў, так і дасведчаных.

Напаўненнем Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы на першапачатковым этапе стануць інвестыцыйныя прапановы, заснаваныя на выніках раней рэалізаваных праектаў ПРААН, распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, напрацоўках мясцовых тэхнапаркаў і бізнэс-ініцыятыў.

Такім чынам, Чарнобыльская інвестыцыйная платформа стане дадатковым механізмам рэалізацыі комплекснай праграмы падтрымкі насельніцтва рэгіёнаў, якія аднаўляюцца пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, далейшага павышэння іх патэнцыялу і ўстойлівасці, а таксама для выпрацоўкі рашэнняў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця ў партнёрстве з дзяржаўным і прыватным сектарамі, нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі.

Больш падрабязна пра выступленні на выязным практыкуме можна будзе пачытаць у раздзеле Мерапрыемствы.

КАРТА САЙТА