У Беларусі зацверджана праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі зацверджана праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады

27 студзеня 2025

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2024 г. № 1072 зацверджана Праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады.

Праграма накіравана на фарміраванне доўгатэрміновай асновы ўстойлівага росту эканомікі, а таксама рост дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва раёнаў Прыпяцкага Палесся: Ганцавіцкага, Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.

У якасці базавай мадэлі дакументам прапануецца стратэгія развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся як рэгіёна высокай якасці жыццядзейнасці зыходзячы з трох ключавых складнікаў:

  • эфектыўная і збалансаваная эканоміка;
  • фізічны і маральны дабрабыт;
  • камфортнае пражыванне.

Дакументам таксама вызначаны індыкатары дасягнення мэт і задач Праграмы, якія ўстаноўлены на канец кожнай пяцігодкі (2025 і 2030 гады). Мэтавыя індыкатары на 2030 год у далейшым стануць арыенцірамі для вызначэння гадавых заданняў новай пяцігодкі пасля прыняцця Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.

Рэалізацыя Праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025–2030 гады ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 11, 12 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА