У Гомелі абмеркавалі прынцыпы стварэння безбар'ернага асяроддзя - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гомелі абмеркавалі прынцыпы стварэння безбар’ернага асяроддзя

13 красавіка 2022

1 красавіка 2022 года Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Інваліды-спінальнікі» сумесна з саветам грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў Гомельскай вобласці «Даступнае асяроддзе – інклюзіўная Беларусь» арганізавалі сустрэчу са студэнтамі факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва УА «БелДУТ».

Тэмай гэтай сустрэчы стала вывучэнне асаблівасцей праектавання і эксплуатацыі сацыяльна значных аб’ектаў на прыкладзе інтэгратыўнага адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Укараненне мер па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю і ўцягванне моладзі ў гэту дзейнасць робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы: http://invagomel.by/knopka-vyzova-eto-ne-reshenie-problemy-v-gomele-proshla-vstrecha-studentov-i-predstavitelej-go-oo-invalidy-spinalniki/?fbclid=IwAR2H1dTvkfUrlQiOa6r-IXBrlJheyfCdoF91htEdHj4XZqK7ft4-sbAheLg.

КАРТА САЙТА