У Гомелі назвалі самых паспяховых людзей з інваліднасцю - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гомелі назвалі самых паспяховых людзей з інваліднасцю

4 снежня 2024

3 снежня 2024 г. у Гомелі адбылася Урачыстая цырымонія ўшаноўвання людзей з інваліднасцю «Самы паспяховы чалавек з інваліднасцю Гомельшчыны – 2024». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Інваліды-спінальнікі» пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У розных намінацыях назвалі імёны самых паспяховых людзей з інваліднасцю. Так, у намінацыі «Роўны дапамагае роўнаму» лепшым прызнаны Антон Юшчанка, у намінацыі «Развіцці і папулярызацыі інклюзіўнай культуры» – Дзмітрый Герашчанка, у намінацыі «Прызванне даўжынёю ў жыццё» – Сяргей Іваноў, у намінацыі «Рэалізацыя ў спорце» – Яўгена Алісейка, а намінацыя «Адкрыццё года» прысуджана Ганне Суравец. Лепшым інклюзіўным блогерам стаў Станіслаў Самусенка, матыватарам – Уладзімір Шпакоўскі, а грамадскім дзеячам – Аляксей Патапенка. За стварэнне ўмоў для працоўнай рэабілітацыі і абілітацыі людзей з інваліднасцю розных катэгорый дыплом уручылі адкрытаму акцыянернаму таварыству «Гомсельмаш», а ў намінацыі «Дабрачыннасць» узнагароду прымаў калектыў цэнтра інклюзіўнай культуры.

Правядзенне цырымоніі «Самы паспяховы чалавек з інваліднасцю Гомельшчыны – 2024» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.

Відэазапіс цырымоніі:

КАРТА САЙТА