У Гомелі праходзіць рэспубліканскі STEAM-фестываль будучых вучоных і праграмістаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гомелі праходзіць рэспубліканскі STEAM-фестываль будучых вучоных і праграмістаў

11 чэрвеня 2022

10-11 чэрвеня 2022 года на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» праходзіць рэспубліканскі STEAM-фестываль. Тэмай фестывалю 2022 года стала «Чыстая вада». Да ўдзелу запрошаны каманды ўстаноў адукацыі ў складзе да 4 навучэнцаў 10-17 гадоў у суправаджэнні кіраўніка каманды.

На пляцоўцы фестывалю прадстаўлены дасягненні беларускай навукі ў галіне біялогіі і фізікі, праводзяцца майстар-класы па напрамках: тэхналогія, канструяванне, інжынірынг, матэматыка, конкурсныя мерапрыемствы па асновах сучаснага праграмавання ў асяроддзі Scratch, канструяванню на базе платформы Arduino, стварэнню інтэрактыўных інтэрнэт-дадаткаў з выкарыстаннем HTML, CSS, JavaScript.

Правядзенне рэспубліканскага STEAM-фестывалю садзейнічае развіццю ў падрастаючага пакалення матывацыі да пазнання, самаадукацыі і творчасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9 і іншых МУР.

Падрабязней з праграмай STEAM-фестывалю можна азнаёміцца па спасылках: https://steam.events/steam-2022,  https://www.sb.by/articles/budushchie-uchenye-i-programmisty-v-gomele-prokhodit-respublikanskiy-steam-festival.html

КАРТА САЙТА