У Гомелі прайшоў адкрыты STEAM-фестываль - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гомелі прайшоў адкрыты STEAM-фестываль

20 чэрвеня 2023

16-17 чэрвеня 2023 года з мэтай развіцця ў маладога пакалення матывацыі да пазнання, самаадукацыі і творчасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» правёў пяты адкрыты STEAM-фестываль.

Фестываль быў прысвечаны тэме «Свет раслін і жывёл, які нас акружае». Удзельнікі пазнаёміліся з дасягненнямі навукі ў галіне біялогіі, сустрэліся з прадстаўнікамі розных напрамкаў навукі, прынялі ўдзел у майстар-класах і конкурсных мерапрыемствах па творчасці, інжынірынгу, матэматыцы, асновам сучаснага праграмавання ў Scratch, Python, канструяванні і праграміраванні на базе платформ Lego Mindstorms EV3, Arduino.

Правядзенне STEAM-фестывалю садзейнічае папулярызацыі STEM-адукацыі, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб фестывалі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА