13 снежня 2024
У Гомелі на базе дзіцячага інклюзіўнага цэнтра «Звычайныя людзі» Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі запушчаны сацыяльны праект «Пакуль усе дамы».
У цэнтры ўвагі праекта – дзеці з інваліднасцю да 18 гадоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для іх адкрылі і абсталявалі ўсім неабходным новы кабінет па тыпе «кватэра-студыя». У ім будуць працаваць тры педагогі, якія навучаць дзяцей навыкам самаабслугоўвання. Працэс навучання падзелены на чатыры модулі: гігіена цела, рэжым харчавання, дамаводства і кулінарыя. Плануецца, што навучанне будуць праходзіць да 200 хлопчыкаў і дзяўчынак штогод.
Рэалізацыя сацыяльнага праекта «Пакуль усе дамы» ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4, 10 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА