24 верасня 2023
На базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Веткі імя А. А. Грамыкі» стартаваў праект для школьнікаў «PROF-навігатар». Ён закліканы дапамагчы 9- і 11-класнікам зрабіць усвядомлены выбар будучай прафесіі.
Праект уключае правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне жыццёвых каштоўнасцей, навучанне фінансавай пісьменнасці, вывучэнне навучальных устаноў і прадпрыемстваў Беларусі. Таксама для школьнікаў будуць арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій.
Праект ужо знаходзіць водгук у іншых установах адукацыі краіны. Ім зацікавіліся школы Кармы, Мазыра, Светлагорска, Рагачова.
Рэалізацыя праекта «PROF-навігатар» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА