У Гродне прайшоў трэнінг па камп'ютарнай пісьменнасці для маладых людзей з інваліднасцю - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гродне прайшоў трэнінг па камп’ютарнай пісьменнасці для маладых людзей з інваліднасцю

4 лютага 2025

30-31 студзеня 2025 года ў Гродне прайшоў трэнінг «Асновы працы на кампутары. Сацыяльныя сеткі» для маладых людзей з інваліднасцю.

У першую чаргу трэнінг быў накіраваны на пераадоленне сацыяльнай адзіноты, самарэалізацыю, адаптацыю ў інфармацыйным асяроддзі і раскрыццё творчага патэнцыялу з дапамогай асваення і выкарыстання навыкаў і ўменняў, набытых у працэсе навучання.

За два дні ўдзельнікі трэнінгу азнаёміліся з асновамі працы на камп’ютарах, смартфонах, планшэтах, правіламі паводзін у інтэрнеце, а таксама асвоілі розныя інтэрнет-рэсурсы і анлайн-платформы для зносін і абмену кантэнтам.

Трэнінг арганізаваны ў рамках пілотнай ініцыятывы «Інклюзіўная анімацыя», якая рэалізуецца Гродзенскай абласной арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

Асноўная мэта ініцыятывы – садзейнічаць сацыялізацыі маладых людзей з інваліднасцю шляхам стварэння інклюзіўнай анімацыйнай майстэрні і навучання практычным навыкам вытворчасці і прасоўвання анімацыйных ролікаў.

Рэалізацыя пілотнай ініцыятывы «Інклюзіўная анімацыя» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА