У Гродне пройдзе канферэнцыя для бізнесу - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гродне пройдзе канферэнцыя для бізнесу

15 сакавіка 2024

22 сакавіка 2024 г. у г. Гродна ў рамках праекта «Рэсурсы і магчымасці» адбудзецца ІІ канферэнцыя «Эвалюцыя заканадаўства. Інструкцыі для бізнэсу».

Мерапрыемства збярэ вядучых экспертаў у галіне права і бізнесу, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам. Канферэнцыя дапаможа ўдзельнікам адкрыць новыя гарызонты асабістага і прафесійнага росту, усвядоміць разнастайнасць існуючых рэсурсаў і магчымасцей, якія садзейнічаюць раскрыццю патэнцыялу і мадэрнізацыі падыходаў да вядзення бізнесу ў абсалютна розных сферах дзейнасці.

Праграма канферэнцыі ўключае правядзенне панэльнай дыскусіі «Падтрымка прадпрымальніцтва: рэсурсы і магчымасці», круглага стала «Аптымізацыя падатковых плацяжоў: эканомім законна!», майстар-класа «Пабудова эфектыўнай сістэмы кіравання персаналам», семінара «Лічбавая эканоміка і лічбавая трансфармацыя бізнесу», дыялогавай пляцоўкі і «адкрытага» мікрафона.

Падрабязней з праграмай II канферэнцыі «Эвалюцыя заканадаўства. Інструкцыі для бізнэсу» можна азнаёміцца па спасылцы.

Правядзенне канферэнцыі «Эвалюцыя заканадаўства. Інструкцыі для бізнесу» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА