26 студзеня 2024
У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю дзяцей з інваліднасцю, іх адаптацыі ў сацыяльным асяроддзі, паляпшэнню іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей. З гэтай мэтай у краіне рэалізуюцца розныя праекты, адным з якіх з’яўляецца праект дзіцячай філіі абласной бібліятэкі ім. Я. Ф. Карскага «Б.І.К. Бібліятэка. Інклюзіў. Культура» ў Гродне.
Праект накіраваны на сацыялізацыю і адаптацыю асаблівых дзяцей праз інклюзіўныя чытанні. Праграма заняткаў выбудавана з акцэнтам на беларускую культуру і змяшчае элементы ігры і тэатралізацыі: юнакі разыгрываюць сцэнкі, разважаюць пра персанажаў, майструюць мяккія цацкі, вучацца розным відам творчасці. У праграме праекта таксама сустрэчы ў сямейным фармаце, у час якіх з бацькамі асаблівых дзяцей будуць працаваць псіхолагі і педагогі. У планах пашырыць спектр заняткаў для дзяцей – арганізаваць выставачную прастору, закупіць неабходную мэблю і спецыяльнае абсталяванне для развіваючых гурткоў, а таксама арганізоўваць выязныя мерапрыемствы ў спецыяльныя дзіцячыя ўстановы.
Рэалізацыя праекта «Б.І.К. Бібліятэка. Інклюзіў. Культура» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
Больш падрабязна з праектам можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА