У Лідскім раёне праходзіць конкурс маладзёжных праектаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Лідскім раёне праходзіць конкурс маладзёжных праектаў

15 студзеня 2023

9 студзеня 2023 года ў Лідскім раёне стартаваў раённы конкурс маладзёжных праектаў «Ліда – 2023». Мэта конкурсу – падтрымка навуковай і інавацыйнай дзейнасці моладзі, а таксама яе прыцягненне да ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну.

У конкурсе могуць прыняць удзел фізічныя асобы, якія вучацца ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Лідскага раёна ўзростам ад 14 да 20 гадоў і працуюць у арганізацыях і ўстановах Лідскага раёна ўзростам ад 18 да 30 гадоў. Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі прадстаўляюць адзін або некалькі праектаў па намінацыях: «Мая Лідчына – мая гісторыя», «Мая сям’я: пераемнасць, каштоўнасці і сэнсы», «Мая Лідчына. Мой гонар!», «Мая родная мова», «Экалогія майго рэгіёна», «Маё здароўе» і «Мая гасцінная Лідчына».

Палажэнне аб правядзенні раённага конкурсу маладзёжных праектаў «Ліда – 2023» даступна па спасылцы.

Правядзенне раённага конкурсу маладзёжных праектаў «Ліда – 2023» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА