У Магілёўскай вобласці будзе рэалізаваны праект па садзейнічанні ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёўскай вобласці будзе рэалізаваны праект па садзейнічанні ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі

17 верасня 2023

Пастановай Савета Міністраў ад 8 верасня 2023 г. № 592 адобраны праект «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці Беларусі».

Праект прадугледжвае рэалізацыю комплексу арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па пераходзе да новых падыходаў вытворчасці, укараненні інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць, аўтаматызацыі бізнес-працэсаў і распаўсюджванні штучнага інтэлекту.

Рэалізацыя праекта «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА