У Магілёўскай вобласці прайшлі навучальныя мерапрыемствы для школьнікаў «Фермер – гэта крута» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёўскай вобласці прайшлі навучальныя мерапрыемствы для школьнікаў «Фермер – гэта крута»

29 студзеня 2025

25 студзеня 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» ў Цэнтрах перадавых кампетэнцый у аграбізнесе пры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) і Смілавіцкім дзяржаўным каледжы (г.п. Смілавічы) прайшлі навучальныя мерапрыемствы «Фермер – гэта крута».

У ходзе мерапрыемстваў больш як 50 школьнікаў азнаёміліся з сучаснымі тэндэнцыямі ў аграрнай вытворчасці, даведаліся, чым займаецца работнік сельскагаспадарчага прадпрыемства, якія новыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца сёння ў Беларусі.

Удзельнікі адзначылі, што мерапрыемствы былі цікавымі, і яны хацелі б і далей даведвацца пра сучасную сельскую гаспадарку – паглядзець, як працуюць аўтапілатуемыя трактары, убачыць аградроны, зазірнуць у сучасныя вуллі.

Пілотная ініцыятыва «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» рэалізуецца Асацыяцыяй франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Асноўная мэта ініцыятывы – пазнаёміць дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту з перадавымі тэхналогіямі ў аграбізнесе і паказаць, што сучасны працоўнік у сельскагаспадарчым прадпрыемстве – гэта цікавая, тэхналагічная і вельмі важная праца.

Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 4, 8, 12 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА