У Магілёве абмеркавалі развіццё стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёве абмеркавалі развіццё стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва

1 красавіка 2022

30 сакавіка 2022 года ў Магілёве адбыўся семінар па развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белаграпрамбанк», Магілёўскага аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў вышэйшай адукацыі, тэхнапаркаў, бізнес-інкубатараў.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння з мэтай развіцця і падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Магілёўскай вобласці, а таксама спосабы далучэння да прадпрымальніцкай дзейнасці навучэнскай моладзі і эканамічна актыўнага насельніцтва.

Развіццё стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.economy.gov.by/ru/news-ru/view/v-mogileve-obsudili-razvitie-seti-podderzhki-startap-dvizhenija-i-malogo-innovatsionnogo-predprinimatelstva-46218-2022/.

КАРТА САЙТА