У Магілёве адбыўся бізнэс-форум UNICORN - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёве адбыўся бізнэс-форум UNICORN

29 снежня 2023

23 снежня 2023 года з мэтай падтрымкі інавацыйных бізнес-ідэй, а таксама пашырэння ўзаемадзеяння паміж прадпрымальнікамі і інвестарамі Рэспублікі Беларусь у Магілёве прайшоў бізнес-форум UNICORN. Арганізатарамі форуму выступілі ГА «Інвестыцыйны клуб ДЭКРА» і ТАА «ДЭКРА – кансалтынг».

Усяго на форуме было прадстаўлена 13 інавацыйных праектаў з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам стаў праект «Вытворчасць дражыратараў насення», прадстаўлены Міхеевым Дзянісам, к.т.н. дацэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дырэктарам ТАА «Тэхнапарк «Горкі». Праект прадугледжвае стварэнне абсталявання для павелічэння пасяўнога патэнцыялу насення шляхам стварэння на іх штучнай абалонкі.

Праграма мерапрыемства таксама ўключала правядзенне майстар-класаў па актуальных пытаннях развіцця бізнесу.

Правядзенне бізнес-форуму UNICORN унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых ЦУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА