14 мая 2021
13-14 мая 2021 г. у Магілёве праходзіць X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і сумежных краін». На канферэнцыі ў фармаце секцый абмяркоўваюцца такія тэматыкі як:
У рамках тэматычных дакладаў удзельнікі абмеркавалі падыходы да рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці; падтрымку ініцыятыў насельніцтва вобласці; распрацоўку стратэгіі ўстойлівага развіцця Бабруйска; адукацыю і навуку як драйвер ўстойлівага развіцця; выхаванне моладзі як умову ўстойлівага развіцця; магчымасць дасягнення Мэт устойлівага развіцця на буйным прамысловым прадпрыемстве.
Важнай часткай канферэнцыі стала прэзентацыя Магілёўскай рэгіянальнай Акадэміі ўстойлівага развіцця. Акадэмія з’яўляецца часткай архітэктуры кіравання рэалізацыяй Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года. Місія Акадэміі – навукова-метадычнае і кансультацыйнае суправаджэнне рэалізацыі стратэгіі. Акадэмія стане кансалідуючай платформай, якая ўзмоцніць супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, сацыяльнага бізнэсу, грамадскіх арганізацый і зацікаўленых працоўных груп.
Таксама на канферэнцыі была прадстаўленая канцэпцыя Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы, якая ў цяперашні час распрацоўваецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі абмеркавалі яе важнасць для развіцця «чарнобыльскіх» рэгіёнаў. Так гэтыя рэгіёны змогуць стаць пунктамі росту і дапамогуць павысіць чалавечы патэнцыял.
КАРТА САЙТА